Назад   Задать вопрос
Украинская мова
7 класс
5 отметок
+ В закладки
18.07.2012, 18:43
1) Асноуныя матывы творчасци Я.Сипакова 2) Жыццё даецц,каб жыццё тварыць...(па творах А.Вярцинскага) 3) Тэма Радзимы у сучаснай паэзии одно из них напишите

Комментарии (0)

Ответы и решения


18.07.2012, 18:44

1.Асноуныя матывы творчасци Я.Сипакова
Я. Сіпакоў вядомы ў беларускай літаратуры як паэт і празаік. Ён з'яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Сонечны дождж», «Лірычны вырай», «Дзень», «3 вясны ў лета», «Вочы ў вочы», «Усміхніся мне», «Веча славянскіх балад», а таксама кніг апавяданняў і эсэ «Жанчыны сярод мужчын», «Пяць струн», «Спадзяванне на радасць», шматлікіх падарожных нататак, нарысаў. У 1993 г. выйшла цікавая кніга Я. Сіпакова «Тыя, што ідуць», у складзе якой прытчы-навелы, прытчы-апавяданні і невялікія аповесці гэтага жанру.

Творы Я. Сіпакова ўяўляюць сабой спалучэнне традыцыйна-класічных, фальклорных і наватарскіх мастацкіх форм увасаблення рэчаіснасці- Ён працуе ў жанры верша, прытчы, балады, прамовы, легенды і паэмы.

Тэме Чарнобыля прысвечана паэма Я. Сіпакова «Одзіум». Назва яе хутчэй за ўсё з'яўляецца фанетычным варыянтам слова одум «задуменне*. Успрымаючы чарнобыльскую бяду як несправядлівую д'ябальскую кару, як экалагічную катастрофу, Я. Сіпакоў звяртаецца да Усявышняга з просьбай заступіцца за Беларусь і яе цярплівых пакутнікаў, быць літасцівым да іх. Паэта не пакідаэ надзея на непераможнасць і бясконцасць жыцця: «I ўсё ж падай, семя, на маю зняможаную зямлю! I прарастай. I спялі такую патрэбную нам зараз надзею. Бо, калі ёсць бяда, трэба, каб была і надзея».

Оценка: 2.3 (голосов: 35)

Комментарии (0)


04.10.2015, 11:04
Жыццё - гэта вялікі падарунак прыроды. Але проста нарадзіцца недастаткова. Адведзены час на гэтай Зямлі трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. Жыццё кожнага чалавека поўнае эмоцый, і наша задача складаецца ў тым, каб зрабіць гэтыя эмоцыі станоўчымі.

Анатоль Вярцінскі, сучасны беларускі паэт, - майстар філасофскай паэзіі. У сваіх вершах ён звяртаецца да агульначалавечых праблем. Меня зацікавіў яго твор "Жыццё даецца, каб жыццё тварыць". Аўтар хоча сказаць нам, што значыць жыць. Не проста існаваць, а іменна жыць. Любоў, дабрыня, клопаты - усё гэта суправаджае дзіця, якое толькі нарадзілася, і калі яно вырасце, то будзе павінна жыццёвую "ніць віць і далей - любоўю, справай дзейнай ды словам, што ад працы неаддзельна".

Наша жыццё поўнасцю залежыць ад учынкаў, якія мы здзяйсняем. Кожнага чалавека хвалюе, што ж застанецца пасля яго. А калі мы чытаем такія матываваныя светлыя вершы, то хочацца пакінуць нешта, што дапамагло б нашым нашчадкам, што пакінула б у іх толькі добрыя ўспаміны і пачуццё гонару. Да гэтага заклікае і Вярцінскі:

Жыццё даецца, как жыццё тварыць.Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, - Тварыць!

Пасля гэтых радкоў з'яўляецца жаданне, каб памяць пра цябе жыла доўга. Аўтар звяртаецца да чытача з просьбай жыць не ціха, а ярка, каб розныя колеры былі ў жыцці людзей, каб было што ўспомніць, інакш "якая ад жыцця карысць?"Другі твор пісьменніка "Чалавек маленькага роста" таксама разказвае пра жыццё людзей, але крыху з іншага боку. Ён сцвяржае, што мы не можам выбіраць нашу знешнасць:

«Чалавек маленькага роста,чаму не рос, па чыёй віне?»Чалавек адказвае проста:«Гэта залежыць не ад мяне».
Тое ж самае - і пра розум:
«Чалавек маленькага розума,мог ты быць разумнейшым ці не?»Чалавек гаворыць цвяроза:«Гэта залежыць не ад мяне».

Але калі аўтар запытваецца ў чалавека "душы маленькай", то не атрымлівае адказу. Анатоль Вярцінскі запэўнівае нас ў тым, што мы можам быць Людзьмі, нават калі не можем выбіраць нашу знешнасць і нашы здольнасці. Таму і маўчыць чалавек, бо "хібам нашым ёсць апраўданне, подласці апраўдання няма".

Тое, як мы паводзім сябе з іншымі людзьмі ў розных абставінах, паказвае наш характар, наша "я". Аўтар робіць вынік: знешнасць не галоўнае. Чалавек можа быць непрыгожым, але са светлай душой, і да яго будуць цягнуцца людзі. А вось калі чалавек прыгожы, але з "беднай душой", то ніхто не будзе з ім сябраваць. Кожны чалавек здольны выбіраць: быць яму добразычлівым, цікавым ці злым, дрэнным.

Такім чынам, у вершах Анатоля Вярцінскага мы можам убачыць тонкую філасофскую лінію, якая выказвае думкі пісьменніка, яго адносіны да жыцця. Яго творчасць вучыць нас добрым учынкам як для сябе, так і для іншых. І калі б я сустрэў Анатоля Вярцінскага, то я б сказаў яму "дзякуй!" за яго творы і за яго любоў і павагу да душы чалавека.

Оценка: 3.3 (голосов: 3)

Комментарии (0)