Назад   Задать вопрос
Белоруская мова
10 класс
5 отметок
+ В закладки
23.04.2013, 01:07

Вобраз Ганны ў трылогii I. Мележа «Палеская хронiка»

Комментарии (0)

Ответы и решения


23.04.2013, 01:08

 

ВОБРАЗ ГАННЫ Ў ТРЫЛОГІІ I. МЕЛЕЖА «ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА»
Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хутка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, настольнай кнігай беларускага чытача. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспры нялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных. 3 увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, супе ражывалі ім, імкнуліся падказаць, як лепш вы рашыць тую ці іншую праблему. Папулярнасць твора Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палескай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў... Я ведаў усё сур'ёзна, у цэлым і — што не менш важна — у дробных і найдрабнейшых, часам нечаканых падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прыкметных, часта вельмі складаных сувязях».
Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора.
Адным з самых прывабных у творы з'яўля-ецца вобраз Ганны Чарнушкі. Пісьменнік ма-люе партрэт гэтай гераіні яркімі фарбамі: цём-ныя, як спелыя вішні, вочы, шаўкавіста-чор-ныя бровы, доўгія смаляністыя косы, гнуткі стан. Характар дзяўчыны таксама вызначаец-ца цэльнасцю і паслядоўнасцю: у яе свае ма-ральныя прынцыпы, свае ўяўленні аб чалаве-чай годнасці і сэнсе жыцця, незалежныя ад абгавораў іншых.

На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёг-касцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяж-кая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Аднак аўтар не хавае асабістай сімпатыі да Ганны, якая ўвасабляе, па прызнанні I. Мележа, яго «ўяўленне пра шчасце, пра каханне, пра самаахвярнасць, пра вернасць... разуменне чалавечай гордасці, асабліва ў моманты найвышэйшага выпраба-вання...».
Чым жа вылучаецца гераіня з галерэі жа-ночых вобразаў, чаму менавіта ёй прысвечаны самыя лепшыя, найбольш лірычныя старонкі рамана? Тут, безумоўна, і знешняя прыга-жосць. Але яркая знешнасць толькі адцяняе, падкрэслівае багацце ўнутранага свету гераіні. Ганна вельмі непасрэдная ў выяўленні сваіх пачуццяў, дасціпная, знаходлівая ў жартах, у словах наогул. Багацце не з'яўляецца для яе самамэтай, асноўнай каштоўнасцю, хоць і зве-дала яна з дзяцінства цяжкую працу і разу-мее прывабнасць забяспечанага жыцця. Галоў-нае для Ганны — душэўная прывабнасць чалавека, узаемаразуменне, уменне слухаць го-лас сэрца і падпарадкоўвацца яму.
Як тонка апісвае I. Мележ зараджэнне пер-шага кахання Ганны і Васіля! Знаёмыя з дзя-цінства, яны, здаецца, павінны былі б адно-сіцца адзін да аднаго без эмоцый. На самой справе, Васіль пабойваўся прыгожай, смелай, вострай на язык дзяўчыны, асцерагаўся кпінаў і падвохаў з яе боку. Ганна ж даўно вылучыла гэтага, не па гадах самастойнага, крыху нязграбнага, сціплага, маўклівага хлопца, разгля-дзела за невыразнай знешнасцю простага се-ляніна багаты духоўны свет, дабрыню, пяш-чоту і душэўную далікатнасць. Як чакалі яны абое сустрэч у поцемку вечароў пад шапаткой грушай, колькі простых, але цудоўных слоў было сказана тут, колькі выказана роздумаў над жыццём, планаў на будучыню, колькі прызнанняў прагучала тут! Што датычыцца Ганны, то, здавалася, няма такой сілы, якая магла б прымусіць гэту незалежную, з моц-ным характарам дзяўчыну адмовіцца ад свай-го шчасця, аддаць яго амаль без барацьбы.
Але жыццё распарадзілася інакш. Пісьменнік паказвае яго праўдзіва, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці, і дае зразумець, што паўплы-вала на разрыў адносін паміж закаханымі: гэта і збег акалічнасцяў, гэта і панурасць, душэў-ная замкнёнасць Васіля, гэта і Ганніна прын-цыповасць.
Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няш-часці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ёю. Цяжка сказаць, колькі б магло працягвацца блуканне па пакутах маладой жан-чыны, каб яна не адважылася, нарэшце, выбрацца з таго становішча, у якім апынулася.
Вобраз Ганны нечым нагадвае мне галоўную гераіню паэмы Я. Купалы «Бандароўна». Прыгожая знешнасць, багаты ўнутраны свет, цвёрды, незалежны характар — усё гэта яднае гераінь двух адметных твораў беларускай літа-ратуры.

Оценка: 3.0 (голосов: 15)

Комментарии (0)


23.04.2013, 01:11

 

Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі. Галоўная заслуга аўтара заключаецца ў тым, што вясковая дзяўчына паўстае перад намі не як нейкі этнаграфічна-лубачны ўзор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. На месца жанчыны-калгасніцы, жанчыны-змагаркі (чым грашыла наша літаратура да І. Мележа) прыходзіць жанчына-маці, якая прагне чалавечага кахання і любові. І таму твор І. Мележа, які адлюстроўвае жанчыну ў яе прыроднай сутнасці, мае такі вялікі поспех.
Ганна славілася на ўсё наваколле сваёй гарэзлівасцю і прыгажосцю. І. Мележ параўноўвае яе з рабінай: "І неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвык пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: "Глядзі ты!.." Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна".
Прырода адарыла Ганну не толькі знешняй, бачнай кожнаму прыгажосцю, але і духоўным хараством, якое можа адкрыцца толькі блізкаму, роднаснаму чалавеку. І таму пошук гэтай роднасці душ складае асноўны напрамак яе духоўнага развіцця. У сваіх учынках Ганна не кіруецца карыслівасцю, прагматычнымі мэтамі. Яна жыве сэрцам і пазбаўлена халоднага разліку. На старонках твора Ганна часта паказваецца ў такіх сітуацыях, дзе выяўляюцца гэтыя рысы яе характару. Яна жыве па прынцыпе: "Ніколі не рабіце іншым таго, чаго не хацелі б вы, каб вам рабілі іншыя". Таму яе здольнасць чуйна адклікацца на чужы боль, падтрымліваць у цяжкую хвіліну іншых успрымаецца намі не як штосьці штучнае, напускное, а як глыбінная сутнасць характару гераіні. Магчыма, не апошнюю ролю ў гэтым адыграла яе звыкласць з маленства да цяжкай сялянскай працы, дзе ёй не было роўных. Нездарма ж яшчэ Эпікур сцвярджаў, шта чалавек працы мае самую чыстую душу. І ў рамане Ганну мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі з сярпом у руках, кала малатарні ў Карчоў, у ягадах, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы.
Найбольш жа яскрава раскрываецца душэўная прыгажосць Ганны ў адносінах да Васіля, якога пакахала яна пяшчотна, шчыра і самааддана. Яна марыць аб простым чалавечым шчасці - кахаць і быць каханай. Але гэтыя высокія пачуцці разбіваюцца аб халоднае каменне рэчаіснасці. Першае каханне, трапяткое, нясмелае і ў нечым сляпое (а таму і шчырае) пачуццё, з самага пачатку абразіў той, на каго яно было скіравана, - Васіль. Паверыўшы чужым языкам, а не каханай дзяўчыне, ен растаптаў усё тое светлае і прыгожае, што існавала паміж імі. І Ганна ў хвіліну нясцерпнай абразы і пякучага болю прымае рашэнне звязаць свой далейшы лёс з Яўхімам. Ганна - дачка свайго часу, і ў гэты трагічны момант яна кіруецца не голасам сэрца, а спрадвечна сялянскім "сцерпіцца - злюбіцца". Пераадоленне гэтага разрыву паміж марай і явай стварае асноўны накірунак далейшых духоўных пошукаў гераіні. Чым даўжэй яна жяве ў сям'і Глушакоў, тым большыя памеры набывае гэты разрыў і тым глыбей, выразней разумее Ганна ўсю жахлівасць свайго становішча - становішча жонкі-рабыні, якая павінна толькі працаваць ад усходу да захаду сонца, дагаджаць мужу, нараджаць дзяцей і цярпліва зносіць усе здзекі і абразы. Глухія Глушакі да ўсяго, што не тычыцца іхняй прагі да ўзбагачэння. Стары Глушак прымушае Ганну ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла і неўзабаве памерла. "Бог даў - бог узяў", - вось рэакцыя Глушакоў на смерць дзіцяці.
Безумоўна, гэты жахлівы выпадак не мог не прывесці Ганну да душэўнага зрыву, надлому. Яна не можа больш жыць побач з такімі "сваякамі", нялюбым мужам. Рэчаіснасць адпомсціла Ганне за здраду светлым марам. Але жыццё не скончана, яно працягваецца, узыходзячы ва новую ступень развіцця. Ганна пакідае сям'ю Глушакоў і ідзе працаваць у школу (да настаўніцы Параскі), якая становіцца часовым прыстанішчам на яе далейшым жыццёвым шляху.
Лёс Ганны склаўся нялёгка. Надзеі на вяртанне былога кахання не апраўдаліся (Васіль застаўся з зямлёй), зварот у бацькоўскую хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталіся прыкрасць і горкая агіда...
Вобраз Ганны можна лічыць першым паўнавартасным жаночым вобразам у нашай літаратуры. Заслуга І. Мележа ў тым, што ён на першае месца вылучае духоўны свет жанчыны ва ўсіх складанасцях яго развіцця: ад радасцей першага кахання да жорсткіх рэалій рэчаіснасці.

Оценка: 3.8 (голосов: 12)

Комментарии (0)